ЖАЎРЫД Павел Якаўлевіч
(13.06.1889, в. Цецяроўка Слуцкага павета, – 1939), дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце. У 1-ю сусветную вайну на Румынскім фронце. Дэлегаваны вайскоўцамі-беларусамі фронту на Усебеларускі з’езд 1917 г. У канцы 1920 г. прызначаны камісарам Случчыны, у складзе Беларускай рады Случчыны. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г. З 1921 г. у Вільні ў Беларускім нацыянальным камітэце, Беларускай школьнай радзе. У 1923 – 1930 гадах у БССР, працаваў у Белсельпрамсаюзе, Мар’іна-Горскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, Інбелкульце, рэдакцыі газеты “Звязда”. 18 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе “Сваюза вызвалення Беларусі”, асуджаны на 3 гады працоўна-папраўчых лагераў, жыў у ссылцы ў г. Саранул Удмурцкай АССР (Расія). 1937 г. зноў асуджаны на 10 гадоў ППЛ за “антысавецкую прапаганду”. Пакаранне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР (Расія). Памёр 11 мая 1939 г. у лагеры ад хваробы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР у 1988 г.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Павел Жаўрыд. Намеснік старшыні Слуцкай рады”. 1996.
ДВП, алей. 40х30 см.