logo01

logo01

СТАЦКЕВІЧ Фелікс Іванавіч

(02.12.1879, г. Шчучын – 21.06.1967), беларускі мемуарыст, выдавец, педагог. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1913). Сябар Беларускай сацыялістычнай грамады (1903). Вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і  Мінску (1903 –1905). Сакратар адвакатаў у Ігумене (1908). З 1919 г. у выдавецкім аддзеле Наркамата асветы Літоўска-Беларускай ССР, у Віленскім саюзе кааператараў. Дырэктар і выкладчык лацінскай мовы  Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны (1923). Старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы (1928), адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопісу “Беларускі летапіс”. У 1930 і 1933 гадах арыштоўваўся польскай дэфензівай. Настаўнік у Вілейцы і Клецкім р-не (з1939). У 2-ю сусветную вайну працаваў суддзёй у г. Смаргонь, у музеі Пушкіна ў мяст. Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 г. арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення ў 1950  г. жыў у Вільні. Аўтар шматлікіх успамінаў,  “Эсперанта-беларускага слоўніка”.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Фелікс Стацкевіч” З нізкі “Дзеячы Беларускага нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). 

“Фелікс Стацкевіч, грамадскі і палітычны дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, адзін з заснавальнікаў БСГ. Старшыня ТБШ Заходняй Беларусі”. 1993.  

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz