logo01

logo01

АДАМОВІЧ Алесь

(Аляксандр Міхайлавіч (03.09 1927,  в. Канюхі Капыльскага р-на Мінскай вобл. – 26.01.1994), беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980), доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971). У час Вялікай Айчыннай вайны у партызанах. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1950). Слухач Вышэйшых сцэнарных курсаў (1962 – 1964, Масква). У Інстытуце літаратуры АН БССР (1954). Дырэктар Навукова-даследчага інстытута кінамастацтва (1987, Масква). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1953 г. як крытык. Найбольш значныя літаратуразнаўчыя манаграфіі: “Шлях да майстэрства” (1958), “Культура і творчасць” (1959), “Беларускі раман” (1961), “Маштабнасць прозы” (1972), “Здалёк і зблізку” (1976), “Літаратура, мы і час” (1979),  “Браму скарбаў сваіх адчыню” (1980), “Вайна і вёска ў сучаснай літаратуры” (1982), “Нічога важней” (1985). Адраджаў і развіваў знішчаныя ў перыяд сталінізму метадалагічныя прынцыпы праўдзівасці і гістарызму. Аўтар дылогіі “Партызаны” (раманы “Вайна пад стрэхамі”, 1960; “Сыны ідуць у бой”, 1963). Змаганне з таталітарызмам у абліччы фашызму і камунізму складае асноўны пафас “Хатынскай аповесці” (1972, Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа 1976  ),  аповесцяў “Карнікі” (1980),  “Венера” і “Нямко” (абедзве ў 1993) і інш. Паводле матываў “Хатынскай аповесці” зняты кінафільм “Ідзі і глядзі”, які атрымаў залаты медаль на Маскоўскім міжнародным фестывалі ў 1985 г. У дакументальнай кнізе “Я з вогненнай вёскі...” (1975, з Я.Брылём і У.Калеснікам) рассказана пра трагедыю беларускіх Хатыняў. У апошнія гады жыцця выявіў сябе як палітычны дзеяч, змагаўся з пагрозай ядзернай вайны беларускай “Вандэі”. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Да яго голасу прыслухоўвалася ўся краіна. Публіцыстыка А.Адамовіча ў кнігах: “Выберы жыццё” (1986), “Дадумваць да канца” (1988), “Мы – шасцідзесятнікі” (1991), “Апакаліпсіс па графіку” (1992).


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:


Алена Георгіеўна Лось (1933.Мінск).

Графічны партрэт “Алесь Адамовіч”. 1979.

Лінарыт. 45х37,5 см. 

 

Паплаўскі Георгій Георгіевіч (1931, Мінск).

“Алесь Адамовіч”.

Літаграфія. 30х40 см.

 

Таццяна Маicееуна Ханiна

"Алесь Адамовiч".

Папера, акварэль, гуаш. 1987. 45х50 см

Hosted by uCoz