logo01

logo01

БУРБІС Алесь (Аляксандр) Лаўрэнцьевіч

– псеўданім Стары Піліп (20.10.1885, Вільня – 20.03.1922), палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння і тэатральны дзеяч. Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады(1903), “Мейшагольскай рэспублікі” (1905), вязень Віленскай турмы (1914 – 1917), кіраўнік Маскоўскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (1917), консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве (1918), (захаваўся дыпламатычны пашпарт А.Бурбіса ў архіве). Сябар першага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). Намеснік наркама замежных спраў БССР (1921). Стваральнік газеты “Савецкая Беларусь” (1920). Заснавальнік Таварыства Чырвонага Крыжа ў Беларусі. Актыўны ўдзельнік трупы тэатра І.Буйніцкага. Член ЦВК (1921 – 1922). Меў навуковыя працы, якія вызначылі дзяржаўную палітыку БССР у 20-я гады ХХ ст.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942., Мінск).

“Алесь Бурбіс – адзін з заснавальнікаў БСГ”. 1993.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Алесь Бурбіс”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.

Hosted by uCoz