logo01

logo01

ВЕРАС Зоська

(Сівіцкая Людвіка Антонаўна, па мужу Войцік; 30.09.1892, пас. Мяджыбаж Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл. – 08.10.1991), беларуская пісьменніца, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Скончыла жаночую гімназію ў Гродна (1912), агародніцка-пчалярскія курсы у Варшаве (1913 – 1914). Друкавацца пачала ў 1907 г., з мастацкімі творамі выступіла ў 1911 г. у газеце “Наша Ніва” пад псеўданімам Мірко. У 1916 – 1917 гадах разам з М.Багдановічам працавала ў мінскім камітэце Таварыства  дапамогі ахвярам вайны. Выдала “Беларуска-польска-расійска-лацінскі батанічны слоўнік” (1924). З турмы Лукшкі вынесла вершы Міхася Машары і іх надрукавала. Старшыня Беларускага таварыства “Пчала” (1928 – 1939). Рэдагавала дзіцячы часопіс “Заранка” і сельскагаспадарчы часопіс “Беларуская борць”. Мастацкія творы (вершы, апавяданні) змяшчала ў часопісах “Наш шлях”, “Студэнцкая думка”, “Заранка”; артыкулы па пчалярству і сельскай гаспадарцы – у “Беларускай борці”; навукова-папулярныя – у часопісе “Шлях моладзі”; па педагогіцы – у газеце “Жаночая справа”. Аўтар успамінаў пра М.Багдановіча, У. Галубка, Ядвігіна Ш.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Зоська Верас. Пісьменніца, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1993. 

ДВП, алей. 40х30 см.      

                

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Зоська Верас”. 2005. 

Кераміка, вашчэнне 30х15 см.

Hosted by uCoz