ЛУЦЭВІЧ Уладзіслава Францаўна
(цёця Ўладзя, 25.12.1891, в.Вішнева Валожынскага р-на – 25.02.1960, Мінск), жонка Янкі Купалы, літаратуразнаўца. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1959). Скончыла 2-х гадовыя педагагічныя курсы ў Варшаве. У 1908 – 1941 гадах педагог. Дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы (1944 – 1960). Аўтар зборніка “Янка Купала” (1955), артыкулаў пра творчасць Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і інш.
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:
Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).
“Партрэт У.Ф.Луцэвіч (цёці Уладзі, жонкі Янкі Купалы). 2004.
Палатно, алей. 50х42 см.