ХЛЯБЦЭВІЧ Яўген Іванавіч
(псеўд. Халімон з-пад Пушчы, 25.07.1884. в. Жыровічы, Слонімшчына – 20.10.1953), грамадскі дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, пісьменнік, літаратуразнавец, бібліятэказнавец. Кандыдат педагагічных навук (1947). Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1913). Друкавася ў газетах “Наша ніва”, “Наша доля”. Удзельнік 2-га з’езду Беларускай сацыялістычнай грамады (1906). Працаваў у Наркамасавеце РСФСР (1930). Выкладчык, вучоны сакратар Маскоўскага бібліятэчнага інстытута. Напісаў успаміны пра Янку Купалу, Ф.Багушэвіча, А.Пашкевіч (Цётку), А.Бурбіса.
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Яўген Хлябцэвіч – грамадскі дзеяч, пісьменнік”. 1994.
ДВП, алей. 40х30 см.
Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
“Яўген Хлябцэвіч”. 2005.
Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.