logo01

logo01

САМОЙЛА Уладзімір Іванавіч

(29.01.1878,  Мінск – 1941), беларускі і расійскі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Скончыў Петраградскі універсітэт (1916). Удзельнік беларускага літаратурна-грамадскага руху ў Мінску. З 1908 г. супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях. Адзін з першых ацаніў творчасць Янкі Купалы, садзейнічаў у надрукаванні ў газеце “Северо-Западный край” яго верша на беларускай мове “Мужык” – першага выступлення паэта ў друку (1905). Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, М. Горкага, В. Верасаева, А. Блока. Адзін з вядучых публіцыстаў заходне-беларускага перыядычнага друку вызваленчага кірунку. Пасля разгрому БСРГ адышоў ад актыўнага грамадска-палітычнага жыцця. Пісаў пра творчасць Р. Шырмы, Ф. Шаляпіна, А. Грачанінава. Арыштаваны ў кастрычніку 1939 г. ў ліку іншых беларускіх дзеячоў.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Уладзімір Самойла – публіцыст, літаратурны крытык”. 2003.

ДВП, алей. 40 х30 см.

Hosted by uCoz