ДУБЕЙКОЎСКІ Лявон Янавіч
(1869 – 1940) – дзеяч беларускага нацыянальнага руху, паэт, архітэктар, будаўнік. Быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта. З 1919 г. старшыня Беларускага камітэта ў Варшаве, фактычна выконваў абавязкі пасла БНР у Польшчы. У беларускім друку выступаў з артыкуламі, у якіх пратэставаў супраць гвалту польскіх акупацыйных улад над насельніцтвам Заходняй Беларусі.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Лявон Дубейкоўскі – грамадска-палітычны дзеяч беларускага нацыянальнага руху”. 1994.
ДВП, алей. 40 х 30 см.