logo01

logo01

ГРЫНЯВІЦКІ Ігнат Яўхімавіч

(1855, паводле інш. звестак восень 1856, маёнтак Басін Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Калінаўка Клічаўскага р-на – 1(13) сакавіка 1881), рэвалюцыянер-народаволец. Член партыі “Народная воля”. Уваходзіў у баявую групу, якая ўсю зіму 1880 – 1881 г. сачыла за выездамі цара Аляксандра ІІ.  26 лютага на яго кватэры адбыўся сход арганізатараў замаху на цара. Адзін з 4-х выканаўцаў, якім была даручана тэрарыстычная аперацыя. 1(13) сакавіка 1881 г., бомбай, кінутай Грынявіцкім, забіты цар Аляксандр ІІ, а Грынявіцкі смяротна паранены.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца  твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Ігнат Грынявіцкі. Герой “Народнай Волі”, здзейсніў забойства цара Аляксандра ІІ”. 1994. 

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz