СЕРАДА Янка (Іван)
(01.05.1879, в.Задзвеі Навагрудскага пав. – 1943 (?), Краслаг Краснаярскі край), палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Першы Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец. Скончыў Варшаўскі ветэрынарны інстытут. Ваяваў на Манчжурскім фронце, афіцэр, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Старшыня Прэзідыума Усебеларускага з’езду (снежань 1917). У кіраўніцтве Рады БНР (1919 – 1920). Навуковец Інбелкульта, дырэктар тэхнікума, дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. З ліпеня 1930 г. – вязень. Вытрымаў нялюдскія катаванні за сваю любоў да Радзімы. Баявы афіцэр, патрыёт, палітык, вучоны, нязломны Беларус, чалавек-легенда – рэабілітаваны ў 1988 і ў 1989 гадах.
У Старадарожскім мастацкім музеі прадстаўлены творы:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Іван Серада – Першы старшыня Рады БНР”. 1994.
ДВП, алей. 40х30 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт Першага старшыні Рады БНР – Івана Серады”. 2004.
Кардон, алей. 50х41 см.
Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
“Іван Серада” з нізкі “Дзеячы Вялікага Беларускага Адраджэння”. 2005.
Кераміка, вашчэнне. 30х15см.