БАДУНОВА Палута
(Пелагея Аляксандраўна; 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля – 29.11.1938), дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Скончыла вышэйшыя гістарычна-літаратурныя курсы ў Петраградзе (1917). Член ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады (1917). Удзельнік Усебеларускага з’езда ў Мінску (1917). Сакратар ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (1918 – 1925). У 1919 г. увайшла ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Неаднаразова арыштоўвалася польскімі ўладамі. Жыла ў Празе (1923 – 1925). У лістападзе 1925 г. вярнулася ў СССР. 3 верасня 1937 г. абвінавачана ў антысавецкай дзейнасці і арыштаваная. 30 лістапада 1937 г. асуджана на 10 гадоў ППЛ. 25 мая 1938 г. прыгаворана да вышэйшай меры пакарання за “дзейнасць у Аб’яднаным антысавецкім падполлі”. Расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989 г.
Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
“Бадунова Палута”. З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.
Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Палута Бадунова – грамадскі і палітычны дзеяч Нацыянальнага дэмакратычнага Адраджэння. Член ЦК БСГ, адна з лідэраў партыі беларускіх эсэраў”. 1994.
ДВП, алей. 40х30см.