БУЛАК-БАЛАХОВІЧ Станіслаў Нікадзімавіч
(1883 – 1939), ваенны і палітычны дзеяч. У 1-ю сусветную вайну дабраахвотнік, прапаршчык, штаб-ротмістр, камандзір партызанскага атрада. З вясны 1918 г. у Чырвонай арміі. З мая 1918 г. перайшоў на бок белых. Ваяваў супраць савецкай улады.
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:
Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).
“Партрэт генерала Булак-Балаховіча”. 1999.
ДВП, алей. 75х71 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942., Мінск).
“Партрэт генерала Булак-Балаховіча”. 1996.
ДВП, алей. 71х58 см.
Ордэн “Крыж храбрых”. Паўстанская Армія генерала Булак-Балаховіча”.
Срэбра, эмаль. 7х7 см.