logo01

logo01

ПРАКУЛЕВІЧ Уладзімір Міхайлавіч

(1887, в. КраснаЛукі Чашніцкага р-на – 20.08.1938), палітычны дзеяч. Скончыў Маскоўскі універсітэт (1912). З 1914 г. у Мінскім акруговым судзе. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г. З 1921 г. у Вільні, член прэзідыума Віленскага нацыянальнага камітэта, член замежнага ЦК партыі  Беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у ліку 33 беларускіх нацыянальна-культурных дзеячоў высланы з Вільні. Са жніўня 1923 г. дзяржаўны сакратар урада БНР, разам з А.Цвікевічам пераехаў у Прагу.  З мая 1926 г. у Мінску, працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР.  У 1930 г. арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі” і на 5  гадоў высланы ў г. Свярдлоўск (Расія). У студзені 1938 г. зноў арыштаваны і  расстраляны. Рэабілітаваны ў 1988 і 1989 гадах.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Уладзімір Пракулевіч. Кіраўнік Слуцкага збройнага чыну”. 1996.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч (1931, Мінск)

"Уладзімір Пракулевіч"

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.

Hosted by uCoz