АБРАМЧЫК Мікола
(Мікалай Сямёнавіч) (16.08.1903, в. Сычавічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл – 25.05.1970. Парыж. Францыя), палітык, актыўны грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў Радашковіцкую беларускую гімназію, працягваў адукацыю ў Празе (1924), дзе зблізіўся з прадстаўнікамі ўрада БНР (П.Крэчэўскім, В.Захаркам і інш.). Жыў у Францыі. Стварыў там “Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі” (1932). Напярэдадні 2-й сусветнай вайны – у Берліне (1941 – 1943), рэдактар газеты “Раніца” (1939 – 1944). Адзін з арганізатараў Беларускага Камітэта Самапомачы (1940). Потым працаваў у Камітэце Самапомачы ў Беластоку. Старшыня Рады БНР (1943 і 1947 – 1970). Арганізаваў крывіцкую Раду БНР (крывіцкі блок) (1947).
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
”Партрэт старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка”. 1994.
ДВП, алей. 40х30 см.