ЧАРВЯКОЎ Аляксандр Рыгоравіч
(08.03.1892, в. Дукора Пухавіцкага р-на – 16.06.1937), савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў урада Савецкай Беларусі. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1915). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (1917), удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 г. Камісар Беларускага нацыянальнага камісарыята (1918). 01.01.1919 г. у ліку 5 членаў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. З 1919 г. камісар асветы БССР, намеснік наркома асветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 г. начальнік аддзела РВС Заходнягя фронту, старшыня Мінскага губернскага ВРК, ВРК БССР. У 1920 – 1924 гадах старшыня ЦВК і СНК БССР, з 1924 г. старшыня ЦВК БССР і сустаршыня ЦВК СССР. У выніку абвінавачванняў у антысавецкай і контррэвалюцыйнай дзейнасці скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны ў 1957 г.
Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
“Чарвякоў Аляксандр” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.
Кераміка, вашчэнне. 30х15см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).
“Чарвякоў Аляксандр. Старшыня ЦВК БССР”. 1994.
ДВП, алей. 40х30см.