КРАЧЭЎСКІ Пётр Антонавіч
(1879 – 1928), беларускі палітычны дзеяч, паэт, драматург, гісторык. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (13 снежня 1919). З 1920 г. у эміграцыі ў Літве, Чэхаславакіі. Выступаў у абарону інтарэсаў Беларусі на міжнароднай арэне, асуджаў Рыжскі мірны дагавор 1921 г. Памёр і пахаваны ў Празе.
У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца творы:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт Прэзідэнта БНР Пятра Крачэўскага”. 1992.
ДВП, алей. 50х34 см.
Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
“Пётр Крачэўскі”. 2005.
Кераміка. Вашчэнне. 30х15 см.