logo01

logo01

КУПАЛА Янка

(Іван Дамінікавіч; 07.07.1882, фальварак Вязынка Маладзечанскага р-на – 28.06.1942), класік беларускай літаратуры, заснавальнік з Я.Коласам новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік акадэміі навук Беларусі (1928) і АН Украіны (1929). Скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча (1898), вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С.Чарняева ў Пецярбургу (1909 – 1913). Пасля смерці бацькі працаваў на гаспадарцы, хатнім настаўнікам, пісарам, прыказчыкам  у розных панскіх маёнтках (1902 – 1908).  Супрацоўнік газеты “Наша ніва”(пасля – рэдактар),  бібліятэкі ў Вільні, віленскага “Беларускага выдавецкага таварыства”. Актыўны дзеяч грамадскага і культурнага жыцця Беларусі. Удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяжаўнага універсітэта, АН Беларусі, нацыянальнага тэатра, рэспубліканскіх выдавецтваў. Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш “Мая доля” (1904), першы беларускі друкаваны верш “Мужык” (мінская газета “Северо-Западный край”, 1905). Паэт-рамантык, сутыкнуўшыся з рэвалюцыйным радыкалізмам кастрычніцкага перавароту 1917 г.,  стаў на шлях асуджэння дыктатуры, антыгуманізму. Яго абвінавачвалі ў  нацдэмаўшчыне. Напады ў друку і допыты ў ДПУ прывялі да спаду творчай актыўнасці.  У канцы 1930 г. пасля допытаў у карных органах, вярнуўшыся дадому, Янка Купала паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Толькі хуткая медыцынская  дапамога выратавала яго. У 2-ю сусветную вайну знаходзіўся ў Маскве, у пасёлку Пяцішчы каля Казані. 28 чэрвеня 1942 г. Янка Купала быў выкінуты тымі ж карнікамі ў лесвічны праём з 9-га паверха гасцініцы “Масква”. Так “загадкавага” абарвалася жыццё вялікага беларускага песняра.

 

“Партрэт Янкі Купалы”. 1980.

Сухая іголка. 28х18,5 см.

 

Міхась Самуілавіч Басалыга (1942, Мінск).

“Янка Купала”. 1982.

Каляровы лінарыт. 22 х 22 см.

 

Міхась Самуілавіч Басалыга (1942, Мінск). 

“Партрэт Янкі Купалы ў маладыя гады”. 1982. 

Аквацінта. 38 х 24 см.

 

Іван Юльянавіч Раманоўскі (1928 – 1974, Мінск). 

“Янка Купала”.

Літаграфія. 27 х 22 см.

 

НМБ Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (1929, Мінск).

“Янка Купала”.

Літаграфія. 34 х 46 см.

 

НМБ Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (1929, Мінск).

“Янка Купала ў Смаленску. 1918”. 1981.

Сухая іголка. 43 х 50 см.

 

Іван Юльянавіч Раманоўскі (1928-1974, Мінск).

“Янка Купала”. 1969.

Пан., змешаная тэхніка. 60 х45 см.

 

Невядомы мастак, чэканка і мастацкае афармленне народнага майстра Міхася Небышынца.   

Пласт “Янка Купала”.  1983.

Чэканка па медзі, дошка. 58.5 х 52; 5 х 10 см. 

 

Уладзімір Міхайлавіч Лятун (1935-2000).

“Бюст Янкі Купалы” 1982.

Сілумін, ліццё. 38 х 31 х 21 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 –2005, Мінск).

“Янка Купала”, 1982.

Сухая іголка. 51х24,5 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 –2005, Мінск).

“Янка Купала” (экслібрыс Ядвігі Раманоўскай).

Лінарыт. 22х18,5 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 –2005, Мінск).

“Янка Купала”, 1982.

Сухая іголка. 51х24,5 см.

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Янка Купала. Партызаны, партызаны…”. 1982.

Літаграфія. 60х40 см.

 

Вера Іванаўна Юркова (1949 –2000, Магілёў).

“Янка Купала і Якуб Колас. Сустрэча”. 1982.

Літаграфія. 52х61 см

 

Невядомы мастак.

“Янка Купала каля свечкі”. 1978.

Лінарыт. 32х28 см.

 

Рыгор Мікалаевіч Іваноў (1952, Мінск).

Медаль “Янка Купала” 1982.

Сілумін, ліццё. Дм – 16 см.

Рыгор Мікалаевіч Іваноў (1952, Мінск).

Плакетка “Янка Купала”. 1982.

Сілумін таніраваны, ліццё. 16х16 см.

 

Станіслаў Міронавіч Ларчанка (1938 – 2003, Мінск).

“Янка Купала. 100 год”. 1982.

Бронза, ліццё. Дм – 5,7 см.

 

Генадзь Станіслававіч Лойка (1962, Мінск).

“Янка Купала”.

Кераміка, вашчэнне. 8,2х6,3 см.

 

Юрый Міхайлавіч Любімаў (1935, Мінск).

“Янка Купала”. 1983 – 1984.

Медзь, чаканка, дрэва. 4х4 см.

 

Уладзімір Міхайлавіч Лятун (1935 – 2000, Мінск).

Юбілейны медаль да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. 1982.

Бронза, штамп. Дм – 6 см.

 

Уладзімір Міхайлавіч Лятун (1935 – 2000, Мінск).

Медаль “Янка Купала”. 1982.

Гіпс таніраваны. Дм – 20 см.

 

Георгій Аляксандравіч Максімаў (1932, Мінск).

Юбілейны медаль да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. 1982.

Медзь, штамп. Дм – 6см.

 

Іван Юльянавіч Раманоўскі (1928 – 1974, Мінск).

“Янка Купала. 1882 – 1972”. 1972.

Сілумін таніраваны, штамп. Дм – 7,2 см.

 

Мікалай Аляксандравіч Рыжанкоў (1932 – 1994, Мінск).

“Янка Купала”. 1982.

Гіпс. Дм – 20 см.

 

Леў Іванавіч Талбузін (1942, Мінск).

“Янка Купала”. 1982.

Каляровы фарфор. Дм – 4,7 см.

 

Невядомы мастак.

“Янка Купала. 1907”.

Гіпс таніраваны. Дм – 9,2 см.

 

Невядомы мастак.

Памятная манета да 120-годдзя “Янка Купала. 1882 – 1942”. 2002.

Срэбра. Дм – 3,3 см.

Hosted by uCoz