БУЙНІЦКІ Ігнат Цярэнцьевіч
(22.08.1861, в. Палевічы Глыбоцкага р-на – 22.09.1917), беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра. Яркі нацыянальны самародак. Дасканала валодаў майстэрствам драматычнага акцёра, тэмпераментны танцор, спявак. Арганізатар і кіраўнік Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага (1907 – 1913), падтрымліваў яе ўласнымі сродкамі. Ставіў спектаклі сам, іграў у іх, спяваў у хоры, чытаў творы, выконваў народныя танцы.
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца партрэт:
Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).
“Партрэт Ігната Буйніцкага”. 1983.
Сухая іголка. 28х18,5 см.