logo01

logo01

АБРАНТОВІЧ Фабіян

(14.09.1884, Навагрудак – 1940), беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Магістр тэалогіі, доктар філасофіі. Скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю (1906) і акадэмію (1909). Вучыўся ў каталіцкім універсітэце ў Лувене (Бельгія). Выкладаў у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Адзін  з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (1918). 6 жніўня 1918 г. з біскупам Лазінскім адправіў першую беларускую імшу ў Мінску. Выступаў за вядзенне службы на беларускай мове ў касцёлах і духоўных навучальных установах Беларусі. Пасля вяртання з Харбіна ў 1939 г. арыштаваны савецкімі ўладамі і зняволены ў турму ў Львове. Пазней высланы ў Расію.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). 2002.

“Партрэт Фабіяна Абрантовіча”.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz