ВАЙЦЭХОЎСКІ Кастусь
(23.07.1926, в. Стары Свержань Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.), дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША. У 1942 г. паступіў у Баранавічскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, потым вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Належаў да Саюза беларускай моладзі. У Нямеччыне скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. У ЗША скончыў універсітэт. Служыў на карэйскім фронце. Працаваў у фірмах Пентагона.
У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Кастусь Вайцэхоўскі. Дзеячбеларускай дыяспары у ЗША”. 1996.
ДВП, алей. 40х30 см.