САЛАВЕЙ Алесь
(сапр. Альфрэд Радзюк; у эміграцыі Альбэрт Кадняк; 01.05.1922, в. Крысава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. – 22.01.1978, Мельбурн, Аўстралія), паэт, грамадскі дзеяч. У час нямецкай акупацыі працаваў у павятовай управе ў Ільі (Вілейскага р-на Мінскай вобл.), у часопісе “Новы шлях” (кастрычнік 1942 – жнівень 1944, Рыга). Жыў у Зальцбургу (1945 – 1949, Аўстрыя). Разам з сям’ёй выехаў у Аўстралію (1949).
У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).
“Партрэт паэта Алеся Салаўя”. 1994.
ДВП, алей. 40х30 см