ЦЯРПІЦКІ Віталь
(03.02.1923, м. Івянец Валожынскага р-на Мінскай вобл.), дзеяч беларускай дыяспары. Вучыўся ў Віленскай гімназіі імя Пушкіна, працягваў вучобу ў Навагрудскай гімназіі. Працаваў настаўнікам 1 – 3 класаў. Паступіў на ІІІ-і курс Нясвіжскай семінарыі (1942), скончыў семінарыю (1944). Курсант Мінскай афіцэрскай школы (1944). Курсанты школы у час правядзення Другога Усебеларускага Кангрэса ахоўвалі будынак гарадскога тэатра. Раніцай 28 чэрвеня 1944 прыйшоў загад пакінуць Мінск. У эміграцыі (Германія, Францыя, Італія, Англія), у ЗША (1950).
У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт Віталя Цярпінскага”. 1995.
ДВП, алей. 40х30 см.