ПЕЛЯСА Уладзімір
(01.05.1918, г. Ліда – 24.04.2004, Маспэ, ЗША). Сябар управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання на чале з Кастусём Мерляком (04.06.1965). Адзін з заснавальнікаў і фундатараў пабудовы царквы святога Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (1983). Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Падчас акупацыі Беларусі Германіяй у час Другой сусветнай вайны браў удзел у працы Беларускай Самапомачы. У канцы вайны вымушаны быў пакінуць Бацькаўшчыну. У Нямеччыне жыў у беларускіх лагерах ДП, удзельнічаў у беларускім скоўтынгу. Пазней пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе жыў у Кўінсе, у Нью-Йорку. У царкве Кірылы Тураўскага выконваў абавязкі скарбніка царкоўнай управы. Быў добрым вернікам і адданым патрыётам Беларусі. Заўсёды браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ў ваколіцах Нью-Йорка.
У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт пісьменніка, публіцыста, выдаўца Уладзіміра Пяляса” 1995.
ДВП, алей. 40х30 см