logo01

logo01

АРСЕННЕВА Наталля

(20.09.1903, г. Баку – 1997), беларуская паэтэса. Бацька паходзіў з роду Арсенневых, які па жаночай лініі даў рускага паэта М.Ю.Лермантава. З маленства жыла ў Вільні. Скончыла ў Вільні беларускую гімназію і курсы настаўнікаў беларускіх народных школ (1921), вучылася ў Віленскім універсітэце. З 1939 г. у БССР.  У 1940 г. як жонка польскага афіцэра  арыштавана савецкімі ўладамі і выслана ў Казахстан. У маі 1941 г. вярнулася ў Беларусь, жыла ў Мінску, супрацоўнічала ў “Беларускай газеце”. У 1944 г. эмігрыравала ў Германію, потым у ЗША.  Напісала лібрэта опер “Усяслаў Чарадзей” і “Лясное возера” кампазітара М.Куліковіча-Шчаглова. Аўтар зборнікаў “Пад сінім небам” (1927), “Жоўтая восень” (з друку не выйшаў з-за вайны), “Сягоння” (1944), “Між берагамі” (1979). Вершы перыяду эміграцыі прасякнуты настальгіяй, рэлігійнымі матывамі.


“Помнік паэтцы-пакутніцы Беларусі Наталлі Арсеньневай і гімну “Магутны Божа”. 19.06.2005.

Сілумін, ліццё, граніт. 157 х 130 см.

Кіраўнік праекта Анатоль Яўхімавіч Белы.

Скульптар Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

 

Сямён Пятровіч  Герус “Партрэт паэтэсы Наталлі Арсенневай”. 1993.

Змешаная манера. 61х46 см.

Hosted by uCoz