КАРНІЛОВІЧ Сяргей
(04.11.1929, в. Таргуны Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. – 29.10.1993), беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі. Вывезены на прымусовую працу ў Германію (1944). Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. З канца 1940-х гадоў у ЗША (штат Агайо). Сябар Згуртавання беларускай моладзі Кліўлендскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. Адзін з ініцыятараў стварэння прыхода Жыровіцкай Божай Маці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у Кліўлендзе (1951). Ініцыятар стварэння беларускага грамадска-культурнага цэнтра “Полацак”, Камітэта па аказанню дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі пры прыходзе БАПЦ у Кліўлендзе. Удзельнік 1-га з’езду беларусаў свету (Мінск, ліпень 1993).
У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Сяргей Карніловіч – старшыня культурнага таварыства ”Полацак”. 1994.
ДВП, алей. 40х30 см.