БАРТУЛЬ Францішак
(15.11.1918, в. Бярозкі Прыдруйскай вол., Латвія), дзеяч беларускай эміграцыі. Скончыў Дзвінскую сярэднюю тэхнічную гімназію (1936), Віленскую беларускую настаўніцкую семінарыю (1944). У эміграцыі (1944). Жыў у Германіі, Італіі. Скончыў факультэт філасофіі ватыканскага Грэгарыянскага універсітэта. З 2-й паловы 40-х гадоў у Англіі. Скончыў Лонданскі інстытут тэхнічнай стаматалогіі. Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. У ЗША (1957). Узначальваў беларускае акадэмічнае каталіцкае таварыства “Рунь”. Старшыня фундацыі імя П.Крэчэўскага (1982).
У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт старшыні фундацыі імя Пётры Крэчэўскага, доктара Францішка Бартуля”. 1996.
ДВП, алей. 40х30 см.