logo01

logo01

КЛІШЭВІЧ Уладзімір Сідаравіч

(12.03.1914. в. Краснадворцы Салігорскага р-на Мінскай вобл. – 14.11.1978), беларускі паэт. Скончыў педагагічныя курсы ў Слуцку, вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце (1933 – 1936). У 1936 г. беспадстаўна арыштаваны, у 1937 сасланы на Калыму. У 1939 вернуты ў мінскую турму на даследаванне. У Другую сусветную вайну жыў у Слуцку, служыў намеснікам старшыні гарадской управы, рэдагаваў “Газету Случчыны”. З 1944 у Германіі, з 1948 у г. Лос-Анджэлесе (ЗША). Рэдагаваў ратапрынтны часопіс “Беларус у Амерыцы”, выкладаў у каледжы. Друкаваўся з 1931 г. У вайну змяшчаў вершы ў выданнях “Беларуская газета” (Мінск), “Новы шлях” (Рыга), “Беларускі работнік” і “Раніца” (Берлін). Яго творы ў калектыўных зборніках “Песняры Случчыны” (1943, Слуцк), “Ля чужых берагоў” (1955, Мюнхен). У паэме “Васіль Каліна” (1965, Лондан) паказаў жыццё вёскі ў перыяд калектывізацыі, масавыя рэпрэсіі супраць сялян і інтэлігенцыі. Паэма “Шлях у светлае” прысвечана гісторыі БССР і СССР.


У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт пісьменніка і паэта Уладзіміра Клішэвіча”. 1993.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz