КАЛУБОВІЧ Аўген
(Яўген Тодаравіч; 05.03.1910, в. Ціхінічы Рагачоўскага р-на – 25.05.1987), гісторык, літаратуразнавец, палітычны дзеяч. У маі 1930 г. арыштаваны за прыналежнасць да нелегальнай беларускай арганізацыі альтруістаў, прыгавораны да 3 гадоў канлагераў асобага прызначэння. Пакаранне адбываў у Дальлагу, Башлагу. Вярнуўся ў Беларусь (1933). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1939). Метадыст-кансультант у Наркамасвеце БССР (1939). У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў Мінску сябар Рады даверу, Беларускай цэнтральнай рады. З 1944 г. у Германіі. Уваходзіў у Раду БНР. З 1950 г. у ЗША. Найбольш значныя творы аб’яднаны ў яго кнігах “Крокі гісторыі” (1993), “На крыжовай дарозе” (1994).
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).
“Партрэт прэм’ер-міністра БЦР, пісьменніка і публіцыста Аўгена Калубовіча”. 1992.
ДВП, алей. 54,5 х 40 см
Мікола Змітравіч Рыжы (1953. Барысаў).
“Яўген Калубовіч. Старшыня ўрада БЦР, пісьменнік, публіцыст”.
Мікола Змітравіч Рыжы (1953. Барысаў).
“Партрэт Аўгена Калубовіча”. 1994.
Лінарыт. 31х19 см.