logo01

logo01

РАВЕНСКІ Мікола

(Мікалай Якаўлевіч. 17.12.1886, в. Капланцы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. – 03.03.1953), беларускі кампазітар. Кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Мінску (1903 – 1914). Вучыўся на рэгенцкіх курсах у Маскве і Пецярбургу (1913 – 1915). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). Рэгент і настаўнік спеваў у г. Навагрудку Гродзенскай вобл. Кіраўнік хору пры Беларускім рабочым клубе і хормайстар гарадскога тэатра ў Мінску (1919). Выкладаў у музычным тэхнікуме і Беларускай кансерваторыі (1930). У Другую сусветную вайну рэгент царкоўнага хору г. Чэрвеня Мінскай вобл. З 1944  у Германіі (рознарабочы на тартаку пад Мюнхенам), з 1950 у Бельгіі, у Лювенскім універсітэце стварыў студэнцкі ансамбль беларускай музыкі. Аўтар апрацовак беларускіх народных песень і песень на вершы М.Багдановіча (“Слуцкія ткачыхі” і інш.), Янкі Купалы і Якуба Коласа (“Мой родны кут”, “Край наш бедны” і інш), К.Буйло (гістарычная сюіта “Курган” паводле аднайменнага верша), Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго “Зборнік песень з нотамі” (1922), беларускай оперы “Браніслава” (лібрэта Ул.Дубоўкі; не завершана), беларускай аперэты “Залёты” (паводле В.Дуніна-Марцінкевіча), музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у тым ліку гімну-малітвы “Магутны Божа” (на словы Н.Арсеньевай). Падрыхтаваў працу “Характэрныя рысы беларускай народнай песні” (засталася ў рукапісу).


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт кампазітара Міколы Равенскага”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz