logo01

logo01

КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч

(16.02.1895, в. Пяршаі Валожынскага р-на –  1968),  дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча (1916). Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Уваходзіў у Беларускую вайсковую камісію, служыў у польскім войску. Удзельнік баёў супраць гітлераўцаў (верасень 1939). 22.09.1939  інтэрніраваны савецкімі войскамі ў СССР. Быў у Старабельскім лагеры ваеннапалонных (Украіна), пазней у Бутырскай турме (Масква). У час 2-й сусветнай вайны ў Беларускім корпусе самааховы, Беларускай краёвай абароне, удзельнічаў у выданні часопіса “Беларус на варце”. Уведзены ў склад Беларускай цэнтральнай рады (1943). З 1944 г. у эміграцыі ў Германіі, потым у ЗША. Заснавальнік Аб’яднання беларускіх ветэранаў у Заходняй Германіі, старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання. 


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). 

“Партрэт генерала Францішка Кушаля, старшыні вайсковай камісіі БЦР”. 1995. 

ДВП, алей.  40х30 см.

Hosted by uCoz