ЛУК’ЯНЧЫК Анатоль
(1932, Брэстчына). З 1951 г. у ЗША г. Кліўленд. З юначых гадоў удзельнічаў у беларускім маладзёжным руху, у танцавальнай і спартыўнай групах. Спяваў у хоры “Васілёк” і царкоўным хоры пры Царкве Жыровіцкай Божай маці. З 1997 г. старшыня грамадскага культурнага цэнтра “Полацак”. Бізнесмен. Арганізатар дапамогі ахвярам Чарнобыля сярод беларусаў ЗША. Аказваў грашовыя дапамогі на праекты рэканструкцыі Мірскага замка, Жыровіцкай семінарыі. Некалькі разоў наведваў Беларусь з дапамогай для ахвяр Чарнобыля, а таксама царкве (прывозіў іконы), аказваў матэрыяльную дапамогу семінарыстам. Камітэтам Ушанавання ганараваны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (25.03.1998.) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.
У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск)
“Партрэт Анатоля Лук’янчыка”. 1994.
ДВП, алей. 40х30 см