ДЗЯМКОВІЧ Марыя
(15.02.1930, м. Моталь Драгічынскага пав.), вядомая мецэнатка. З сялянскай сям’і. Пры завяршэнні нямецка-фашысцкай акупацыі сям’я падалася на Захад і асела ў Польшчы. У 1948 г. здала экстэрнам экзамены за 7 класаў польскай школы і паступіла вучыцца ў Эканамічны тэхнікум, які выдатна скончыла ў 1951 г. Вучылася ў Вышэйшай медыцынскай школе ў Познані (1951 – 1957). Працавала дзцячым доктарам. За сваю працу атрымлівала ўзнагароды ад Міністэрства аховы здароўя. З 1970 г. у ЗША. Жыла і працавала доктарам у Піцбургу, цяпер – пад Вашынгтонам, на пенсіі. Пасля аварыі на ЧАЭС неаднойчы выступала ініцыятарам навукова-метадычнай і матэрыяльнай дапамогі Беларусі.
У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Марыя Дзямковіч. Доктар медыцыны”. 1996.
ДВП, алей. 40х30 см.