logo01

logo01

ЧАРАПУК Янка

(псеўд. Змагар), (12.08.1896, в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзенскай вобл., цяпер Паляскае ваяводства, Польшча – 16.11.1957, Чыкага, ЗША), палітычны дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Украінскай Народнай Рэспублікі, чалец Беларускай Рады на Украіне (1918). Сакратар Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (канец 1918). З канца 1919 г. жыў у Рызе, працаваў сакратаром вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, сябар Народнай Рады БНР. У ЗША з 1922 г. Жыў у Чыкага. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага народнага камітэта ў штаце Ілінойс, Беларуска-Амерыканскага нацыянальнага клуба. Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю “Рыцары Калумба” (меў вышэйшую ступень). У пачатку 1950-х гадоў падтрымліваў Беларускую Цэнтральную Раду.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Янка Чарапук (Змагар). Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі. Заснавальнік беларускай нацыянальнай абшчыны ў ЗША”.  1994.

ДВП, алей 40х30 см.

Hosted by uCoz