logo01

logo01

КІТ Барыс

(06.04.1910, С.-Пецярбург), дзеяч беларускай эміграцыі, амерыканскі вучоны. Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1982). Акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы (1991). Скончыў Навагрудскую беларускую гімназію (1928), Віленскі універсітэт (1933). Настаўнік, дырэктар Віленсккай і Навагрудскай беларускіх гімназій. За рэвалюцыйную дзейнасць двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Выкладчык Баранавіцкага настаўніцкага інстытута, інспектар школ Баранавіцкай вобласці (1939 – 1941). З дазволу акупацыйных улад арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечна і Паставах, заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне (1943). Выехаў у Германію (1944),  у ЗША (1948), дзе заснаваў беларускую калонію ў Сант-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). Удзельнічаў у распрацоўцы амерыканскіх касмічных праектаў, адначасова выкладаў у Мэрылендскім універсітэце. З 1972 г. у Германіі, выкладаў у Гайдэльбергскім універсітэце, філіяле Мэрылендскага універсітэта ў г. ВісбадэнВісбадэн. Аўтар навуковых прац па праблемах астранаўтыкі. Фундатар многіх эміграцыйных беларускіх выданняў, беларускага радыё ў Аўстраліі.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).  

“Партрэт прафесара, вучонага ў галіне астранаўтыкі, даследчыка рэактыўнага паліва ў ЗША Барыса Кіта”. 1995.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка(1942, Мінск).

“Васіль Быкаў і Барыс Кіт у Франкфурце” 2004.

ДВП, алей. 50х68 см.

 

Алесь Мікалаевіч Пушкін  (1965, Бабры).

“Віленскім студэнтам прысвячаецца”. 2005.

Палатно, алей. 90х117 см.

 

 

На помніку  “Змагарам за родную мову”.

Гарэльеф “Барыс Кіт”

Hosted by uCoz