logo01

logo01

КРУШЫНА Рыгор

(сапр. Казак. 03.12.1908 ці 1907. в. Бязверхавіцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. – 27.03.1979), беларускі пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце (1920-я). Скончыў Маскоўскі інстытут кінематаграфіі (1935). У час 2-й сусветнай вайны друкаваўся ў газеце “Беларуская газета”, “Беларускі работнік”, “Раніца”. Эмігрыраваў у Германію (1944), ЗША (1950 – 1960). Друкаваўся з 1925 г. Першы зборнік “Паэзія чырвонаармейца” (1931). Лірызм, туга па Радзіме, любоў да жанчыны у зборніках паэзіі “Лебедзь чорная” (1947), “Вячорная лірыка” (1963), “Хвіліна роздуму” (1968), “Вясна ў восень” (1972), “Дарогі” (1974), “Сны і мары” (1975). Першы ў беларускай паэзіі развіваў паліндром, туюг, канцону, лірычную секстыну і іншыя формы верша. Пісаў паэмы, апавяданні, крытычныя артыкулы, шмат перакладаў.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт паэта Рыгора Крушыны”. 1993.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz