logo01

logo01

УЛАШЧЫК Мікалай Мікалаевіч

(14.02.1906, в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на – 14.11.1986), беларускі гісторык, археограф, археолаг, этнограф, краязнавец, літаратар. Доктар гістарычных навук (1964). Член Археаграфічнай камісіі АН СССР (1968). Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1929). Чатыры разы арыштоўваўся ў 1931, 1933, 1941, 1951 гадах. Паміж часамі зняволення настаўнічаў.  Вызвалены 25.03.1955 г. Вярнуўся ў Маскву, дзе да 1986 г. працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Складальнік і рэдактар 32-га (1975) і 35-га (1980) тамоў “Поўнага збору рускіх летапісаў”. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску.  Помнік М. М.Улашчыку ўстаноўлены ў г. Старыя Дарогі.

 

Аляксандр Сяргеявіч Шатэрнік.

“Помнік гіторыку Мікалаю Улашчыку”. 1998-2002.   

Кіраўнік праекта Анатоль Яўхімавіч Белы.

Бронза, ліццё, граніт. Камень 210х110х 65 см. Ліццё 120х69 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт гісторыка Мікалая Улашчыка” 1996.

ДВП, алей. 40х30см.

Hosted by uCoz