logo01

logo01

КАХАНОЎСКІ Генадзь Аляксандравіч

(08.01.1936, в. Дамашаны Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. – 15.01.1994), беларускі гісторык, краязнавец, фалькларыст, літаратуразнавец. Доктар гістарычных навук (1992). Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1963). Супрацоўнік Мінскага абласнога  краязнаўчага музея ў г. Маладзечна,  Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1982),  Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны (1991 – 1994). Даследаваў развіццё археалогіі, краязнаўства, музейнай справы, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Увёў у навуковы ўжытак выяўленыя ў архівах невядомыя раней дакументы і творы (грамату З.Даленгі-Хадакоўскага на права археалагічных раскопак, рукапісы Т.Нарбута, А.Кіркора, У.З.Завітневіча і інш.). Аўтар літаратура-краязнаўчых нарысаў пра Янку Купалу, М.Багдановіча, Я.Баршчэўскага, А.Турыновіча, Ф.Тапчэўскага, Міхася Чарота, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі (“Маладзечна”, 1971, 1988; “Вілейка”, 1974). Першы старшыня Беларускага краязнаўчага таварыства (1989 – 1994).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт доктара гістарычных навук, краязнаўца Каханоўскага Генадзя”. 2001.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz