logo01

logo01

ГАРЭЦКІ Радзім Гаўрылавіч

(07.12. 1928, Мінск), беларускі геолаг, грамадскі дзеяч; заснавальнік беларускай школы тэктаністаў. Акадэмік АН Беларусі (1977), доктар геолага-мінералагічных навук (1969), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Замежны член Расійскай АН (1994). Член Амерыканскага геафізічнага саюза (1993). Скончыў Маскоўскую акадэмію нафты і газу (1952). Працаваў у геалагічным інстытуце АН СССР (Масква). З 1971 г. у Інстытуце геалагічных навук АН Беларусі: загадчык лабараторыі  (1972 – 1993), дырэктар (1995), ганаровы дырэктар. Віцэ-прэзідэнт АН Беларусі (1992 – 1997). Загадчык кафедры БДУ (1995). Аўтар навуковых прац па тэктоніцы маладых і старажытных платформаў Еўразіі, геадынаміцы, стратыграфіі, палеаграфіі, геафізіцы, геалогіі нафтагазаносных басейнаў і іншых тэрыторый Казахстана, Сярэдняй Азіі, Беларусі, Прыбалтыкі, Заходняй Еўропы. Адкрыў Базайскае радовішча газу ў Заходнім Казахстане. Адзін са стваральнікаў тэктанічных картаў Еўразіі (1966), Беларусі (1976), міжнароднага Паўднёва-Заходняга краю Усходне-Еўрапейскай платформы (1986). Прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Старшыня Беларускага геалагічнага таварыства. Галоўны рэдактар часопіса “Літасфера”. Дзяржаўная прэмія СССР (1969), Дзяржаўная прэмія БССР (1978). Яго імем названы некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў. Ганараваны Камітэтам Ушанавання медалём  Герба “Пагоня” (25.03.1997). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск). 

“Партрэт прэзідэнта таварыства “Бацькаўшчына”, акадэміка, прафесара Гарэцкага Радзіма Гаўрылавіча”. 2001.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz