logo01

logo01

ГРЫЦКЕВІЧ Валянцін Пятровіч

(30.03.1933,  Мінск), беларускі гісторык. Кандыдат медыцынскіх навук (1963). Скончыў Мінскі інстытут замежных моў (1955), Мінскі медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1957). Урач у Беларусі і Ленінградзе (1956 – 1971). Супрацоўнік Ваенна-медыцынскага музея Міністэрства абароны СССР і кафедры музеязнаўства Санкт-Пецярбургскага інстытута культуры (1971). Даследуе гісторыю медыцыны і геаграфіі Беларусі, гісторыю музеязнаўства, тэорыю і методыку гісторыі, гісторыю міграцыі беларускай інтэлігенцыі. Адзін з арганізатараў і старшыня (1988) Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Пецярбургу, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Аўтар кніг: “Путешествия наших земляков: Из истории страноведения Белоруссии” (1968), “Шляхі вялі праз Беларусь” (1980, разам з А.Мальдзісам), “Нашы славутыя землякі” (1984), “От Немана к берегам Тихого оекана” (1986), “С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины” (1987), “Адысея Новаградскай лекаркі: Саламея Русецкая” (1989), “Якой быць беларускай гістарычнай навуцы” // Полымя, 1992, № 5.

 

Ганараваны Камітэтам Ушанавання медалём Герба “Пагоня” (25.03. 1997). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт прафесара, акадэміка, гісторыка  Грыцкевіча Валянціна Пятровіча”. 2003.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz