logo01

logo01

ТАРАШКЕВІЧ Браніслаў Адамавіч

(20.01.1892,  засценак Мацюлішкі, Літва – 29.11.1938),  беларускі грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. Акадэмік АН Беларусі (1928). Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1916). Адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады  (1917), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918). Выдаў “Беларускую граматыку для школ” (1918). Выкладчык  Мінскага  настаўніцкага інстытута (1918 – 1920).  Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў Таварыства беларускай школы, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1921 – 1922). Пасол сейма Польшчы (1922), узначальваў Беларускі пасольскі клуб, выступаў у абарону нацыянальных і сацыяльных правоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1925), член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Двойчы (1927 і 1931) зняволены польскімі ўладамі. З верасня 1933 г. па абмену з беларускім драматургам і нацыянальным дзеячам Ф. Аляхновічам апынуўся ў СССР, працаваў у Міжнародным аграрным інстытуце ў Маскве. 06.05.1937 г. арыштаваны АДПУ СССР па справе “БНЦ”. 5 студзеня 1938 г. асуджаны камісіяй НКУС і пракурорам СССР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.11.1938 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Тарашкевіч Браніслаў”  З нізкі “Дзеячы Беларускага нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см

 

Уладзімі Іванавіч Слабодчыкаў (1952, Мінск). 

Медаль Камітэту Ушанавання “Браніслаў Тарашкевіч. За абарону роднай мовы”. 1998.

Бронза, ліццё. Дм 9,6 см


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Браніслаў Тарашкевіч. Заснавальнік БСРГ у Заходняй Беларусі, сябар беларускага пасольскага клуба.Пісьменнік, мовазнавец, вучоны”. 1992.

ДВП, алей. 30х40 см.

Hosted by uCoz