ГРЫБ Тамаш Тамашавіч
(07.03.1895, в. Паляна, каля Свянцян – 21.01.1938, Прага), вядомы ўдзельнік 1-га Усебеларускага з’езду (снежань 1917), сябар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР); уваходзіў у Народны сакратарыят – урад БНР. Адзін з лідэраў партыі Беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў (1918). З канца 1920 г. у эміграцыі, спачатку ў Коўне, потым у Празе. Скончыў філасофскі факультэт Карлава універсітэта (1928), абараніў доктарскую дысертацыю. Працягваў актыўную палітычную і асветніцкую дзейнасць за мяжой, супрацоўнічаў у газетах і часопісах; апублікаваў шмат артыкулаў па гісторыі Беларусі.
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Тамаш Грыб. Палітычны дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР. Лідэр партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў”. 1995.
ДВП, алей. 40х30 см.
Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
“Тамаш Грыб”. 2005.
Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.