logo01

logo01

СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКІ Антон Андрэевіч

(1892 –1983) – беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч. У ліпені 1920 г. узначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання 1920 г., разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 г. інтэрніраваны польскімі ўладамі. 19 чэрвеня 1941 г. арыштаваны органамі НКУС БССР. 23 чэрвеня 1941 г. у сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны вызвалены. У гады вайны працаваў у Ганцавічах школьным інспектарам. 30 красавіка 1945 г. арыштаваны і накіраваны ў лагер. У 1948 г. ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 г. у сувязі з амністыяй Вярхоўнага Савета БССР. Жыў у г. Шчэцін (Польшча). Аўтар успамінаў пра Слуцкае паўстанне 1920 года.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт капітана Антона Сокал-Кутылоўскага, кіраўніка 1-ай брыгады стральцоў Слуцкага збройнага чыну”.  1996.

ДВП, алей. 70х48.

 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).

“Партрэт Антона Сокал-Кутылоўскага”. 1997.

Палатно, алей. 70х50 см.

Hosted by uCoz