logo01

logo01

ІВАНОЎСКІ Вацлаў Леанардавіч

(07.06.1880, б. фальварак Лябёдка Шчучынскага р-на – 07.12.1943),  беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Доктар тэхнічных навук (1909). Скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1904). Да 1913 г. на навуковай і выкладчыцкай рабоце ў Пецярбургу. Член ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады (1904 – 1905 ). Кіраваў дзейнасцю выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”, супрацоўнічаў  у газетах “Наша доля” і “Наша ніва”.  Выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце (1918), загадчык аддзела Мінскага губернскага камісарыята асветы ў Літоўска-Беларускай ССР (пачатак 1919). У лютым-сакавіку 1920 г. як упаўнаважаны Найвышэйшай Радай БНР удзельнічаў у беларуска-польскіх перамовах, імкнуўся прадухіліць падзел Беларусі. Займаўся пашырэннем сеткі беларускіх школ на Міншчыне, кіраваў Мінскім беларускім педагагічным інстытутам. У пачатку вайны кіраваў адноўленым Беларускім нацыянальным камітэтам. У 1942 г. прызначаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на пасаду бургамістра Мінска. У 1943 г. старшыня Беларускай Рады даверу пры генеральным камісары Беларусі В. Кубэ, адначасова намеснік старшыні Беларускага навуковага таварыства. Падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі Арміі Краёвай. Забіты 7 снежня 1943 г. ў Мінску у выніку тэрарыстычнага акта.

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 2000. Мінск).

“Вацлаў Іваноўскі”. 1993.  

Папера, сангіна. 60 х 44 см.

 

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931. Мінск).

“Вацлаў Іваноўскі”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.

Hosted by uCoz