МЯДЗЁЛКА Паўліна Вінцэнтаўна
(12.09 1893, в. Будслаў Мядзельскага р-на – 13.02.1974), дзяячка беларускай культуры. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966). Зрабіла значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, яе дзейнасць спрыяла беларускаму нацыянальна-культурнаму Адраджэнню. Скончыла агульнаадукацыйныя курсы ў Пецярбургу (1914). Арыштоўвалася польскай дэфензівай ў маі 1920 г. Адна з першых выканала ролю Паўлінкі ў аднайменнай камедыі Янкі Купалы ў Пецярбургу ў 1913 г. Сябравала з Янкам Купалам, які прысвяціў ёй верш. У 1924 г. арыштавана латышскай паліцыяй. 18 ліпеня 1930 г. арыштавана карнымі органамі БССР і адпраўлена ў Маскву. З прычыны псіхічнай хваробы праз некалькі месяцаў вызвалена з турмы, але да канца жыцця знаходзілася пад пільным наглядам карных органаў.
Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
“Мядзёлка Паўліна”. З нізкі “Дзеячы Беларускага нацыянальнага Адраджэння”. 2005.
Кераміка, вашчэнне. 30х15см
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Паўліна Мядзёлка. Дзяячка нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Актыўная ўдзельніца тэатральных гурткоў на Беларусі, настаўніца першых беларускіх школ”. 1992.
ДВП, алей. 50х40 см.