logo01

logo01

ЛУЦКЕВІЧ Антон Іванавіч

(29.02.1884, г. Шауляй, Літва – 1946 ?)—беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з ідэолагаў беларускага Адраджэння, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык.  Скончыў Мінскую гімназію (1902). Вучыўся ў Пецярбургскім і Дрэпскім універсітэтах. Адзін з заснавальнікаў “Круга беларускай асветы і культуры”, Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 г. арыштаваны ў Мінску. Выдаваў газеты “Наша доля” і “Наша ніва” У  1918 г. кааптаваны ад Віленскай беларускай рады ў склад Рады БНР, ініцыятар абвяшчэння незалежнасці БНР. Старшыня Рады народных міністраў БНР, народны міністр замежных спраў (1918 – 1920). Дамогся прызнання БНР Чэхаславакіяй, Францыяй, Латвіяй. У пачатку верасня 1919 г. інтэрніраваны. 1 снежня 1919 г. вяртаецца ў Мінск. У ліпені – жніўні 1920 г. у бальшавіцкай турме. Пасля расколу Рады БНР 28.02.1920 г. выйшаў ў адстаўку. Дырэктар беларускага музея ў Вільні (1921 – 1939),  заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазней злілася з Таварыствам беларускай школы. Выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Арыштаваны польскімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць СССР, судом апраўданы (1927). Адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці (1928), але ў 1929 г зноў арыштаваны і апраўданы. У 1930-я гады старшыня Беларускага навуковага таварыства. Крытыкаваў нацыянальную і аграрную палітыку ВКП(б). Прасавецка настроеным кіраўніцтвам беларускай гімназіі звольнены з працы. Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў Вільню ў 1939 г. арыштаваны і этапіраваны ў Мінск. Прыгавораны да 6 гадоў зняволення. Паводле афіцыйнай версіі, памёр у Сяміпалацінскай вобласці (Казахстан) у 1946 г. Рэабілітаваны ў 1989 г. Аўтар кніг, брашур, артыкулаў па гісторыі Беларусі, беларускім правапісе, гісторыі беларускага Адраджэння, літаратурна-крытычных прац. Пераклаў на беларускую мову асобныя кнігі Новага Запавету і Псалтыр.

 

ЛУЦКЕВІЧ  Іван Іванавіч

(09.06.1881, г. Шауляй, Літва – 20.08.1919), беларускі палітычны дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст. Адзін за пачынальнікаў і ідэйных кіраўнікоў беларускага культурна-асветнага грамадска-палітычнага руху на пачатку ХХ ст. Вучыўся ў Лібаўскай і Мінскай гімназіях, Маскоўскім археалагічным інстытуце, Пецярбургскім універсітэце.  Удзельнічаў у заснаванні Беларускай сацыялістычнай грамады (1903), газет “Наша доля” і “Наша ніва” (1906), “Гоман” (1916), выдавецтва “Наша хата” (1908), Беларускага выдавецкага таварыства (1913), першых беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў на Віленшчыне, Гродзеншчыне,  Беласточчыне (1916), Віленскай беларускай гімназіі (1919), “Беларускага народнага камітэта” (1915 – 1918), “Беларускага навуковага таварыства” (1919). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцяў. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні. Увёў у навуковы ўжытак помнікі старабеларускай літаратуры XIV ст., пісаныя арабскай графікай “Аль-Кітаб”. Разам з А.І.Луцкевічам  распрацоўваў пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Па яго ініцыятыве пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа ўпершыню прагучала на міжнародных палітычных форумах пачатку ХХ ст. Паўплываў на творчы лёс Янкі Купалы, Якуба Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Гарэцкага. Памёр ў г. Закапанэ (Польшча), у 1991 г. перапахаваны ў Вільні. У г. Мінску ў 1993 г. створана фундацыя сацыяльных ініцыятыў і даследаванняў імя братоў Луцкевічаў.

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (1954 Мінск).

Медаль КамітэтуУшанавання “Браты Луцкевічы. “За служэньне Бацькаўшчыне”. 2000.

Кераміка, вашчэнне.  Дм – 11,5 см. (медалі)

 

Анатоль Яфімавіч Белы (1939, Мінск).  

Плакат “Браты Луцкевічы. Да 100-годдзя заснавання Беларускай сацыялістычнай грамады”.

Камп’ютэрная тэхніка

 

Сядзіба музея. Парадны ўваход у музей. Надпіс на сцяне і помнік братам Луцкевічам.

Барэльеф 114 х 105 см. Устаноўлены ў гонар 100-годдзя заснавання БСГ. 2002.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Іван Луцкевіч”.З нізкі “Дзеячы Вялікага Беларускага Адраджэньня”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.

 

Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі (1937., Мінск).

Плакат “Да 100-гадовага юбілею Івана Луцкевіча – заснавальніка беларускіх газет “Наша Доля” і “Наша Ніва”. 1980.

Прасаваны кардон, туш. 90 х 60 см.

 

Аляксандр Іванавіч Мірончык (1954, Мінск).

“Бюст Івана Луцкевіча”. 1995. 

Гіпс;  

Аляксандр Іванавіч Шатэрнік (1954. Мінск).

“Бюст Івана Луцкевіча” 1995.

Гіпс таніраваны.

 

Міхась Андрэевіч  Карпук (1930,  Мінск). 

“Іван Луцкевіч. Адзін з заснавальнікаў БСГ і член яе ЦК, адзін з заснавальнікаў газет “Наша Доля” і “Наша Ніва”. Стваральнік Беларускага музея і першай Беларускай гімназіі ў Вільні”. 1991.  

Папера, малюнак, туш, пяро. 26 х 19 см.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Антон Луцкевіч”. 2005.

Сілумін, ліццё. 30х15 см.

 

Юрый Іванавіч Хілько (1960, Мінск).

“Партрэт Антона Луцкевіча”.

Папера, туш, пяро. 22х18 см.

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (1954, Мінск).

Медаль Камітэту Ушанавання “Іван Луцкевіч”. 2000.

Бронза, ліццё. Дм. – 8,5 см.

 

Аляксандр Іванавіч Мірончык (1954, Мінск).

Медаль “Іван Луцкевіч”. 1995.

Гіпс таніраваны. Дм. – 9 см.

 

Аляксандр Іванавіч Мірончык (1954, Мінск).

Медальён “Іван Луцкевіч”. 1995.

Гіпс. Дм. – 30 см.

 

Невядомы мастак.

“Заснавальнік беларускіх газет “Наша Доля” і “Наша ніва” Іван Луцкевіч. 1980.

Кардон, туш. 80х60 см.

 

Аляксандр Іванавіч Шатэрнік (1940. Мінск).

“Бюст Івана Луцкевіча”. 1995.

Гіпс таніраваны. 50х27х37 см.

Hosted by uCoz