logo01

logo01

КАРСКІ Яўхім Фёдаравіч

(01.01.1861, д. Лаша Гродзенскага р-на – 29.04.1931), грамадскі дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, філолаг-славіст, заснавальнік беларускай філалогіі, мовазнаўста, літаратуразнаўста, этналогіі, фалькларыстыкі. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1916, член-кар. з 1901), правадзейны  член Інбелкульта (1922), Чэшскай АН (1929). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1881), Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут (1885); працаваў настаўнікам у Вільні. Прафесар (1894),  рэктар (1905–1910)  Варшаўскага, прафесар (1917) Петраградскага універсітэтаў. Член Прэзідыума Расійскай АН. Старшыня камісіі па адкрыцці Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар звыш 700 навуковых прац. Галоўнай навуковай спадчынай Я.Ф.Карскага – праца “Беларусы” (т.1 – 3; 1903 – 1922). Даследаваў гісторыю беларускай мовы, літаратуры, фальклора, паходжання беларускай народнасці. Перапісваўся з Янкам Купалам, Якубам Коласам, С.М.Некрашэвічам, М.Гарэцкім. Падтрымліваў выданне газеты “Наша ніва”. Ганаровы старшыня 1-га Усебеларускага з’езду (снежань 1917).  


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца творы:

 

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

Медальён “Я.Ф.Карскі”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Яўхім Карскі”. 1993.

ДВП, алей. 40х30.

 

М. Несцярэускi

“Яўхім Карскі”. Медальен.

Сiлумiн.

Hosted by uCoz