logo01

logo01

ГАРЭЦКІ Максім Іванавіч

(1893-1938) – класік беларускай літаратуры, празаік, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, вядомы прадстаўнік беларускай думкі.  Скончыў Горацкае каморна-агранамічнае вучылішча (1913), працаваў на Віленшчыне. У 1914 – 1917 гадах на фронце. З канца 1917 г. у Смаленску супрацоўнічаў у “Известиях Смоленского Совета…”, у газеце “Звезда”, з рэдакцыяй якой пераехаў у Вільню у пачатку 1919 г. Займаўся выдавецкай, навуковай и выкладчыцкай дзейнасцю, рэдагаваў газеты “Наша думка”, “Беларускія ведамасці”. Друкаваўся ў “Нашай ніве” з 1912 г.   За сувязь з камуністамі ў 1922 г. зняволены ў Лукішскую турму. З 1923 г. у Мінску. Працаваў на рабфаку БДУ, у Горацкай сельска-гаспадарчай акадэміі, Інбелкульце, у АН Беларусі. Аўтар дакументальна-мастацкіх запісак “На імперыялістычнай вайне” (1926), якія паклалі пачатак дакументальнаму жанру ў беларускай літаратуры, “Гісторыі беларускай літаратуры” (Вільня,1920, факсімільнае выд. Мн., 1992), “Хрэстаматыі беларускай літаратуры: ХІ век – 1905 год” (Вільня, 1922), зборніка  “Народныя песні з мелодыямі” (1928, у сааўтарстве з А.Ягоравым), шматлікіх аповесцяў, апавяданняў, раманаў. У 1930 г. арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі”, асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Вятку. Пасля настаўнічаў на Смаленшчыне.  4 лістапада 1937 г. зноў арыштаваны, расстраляны ў г. Вязьма (Расія) па рашэнні “тройкі” НКУС 10 лютага 1938 г. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (193, Мінск).

“Гарэцкі Максім” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005. 

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.

 

Кастусь Іванавіч Харашэвіч (Маладзечна,1927). 

“Максім Гарэцкі. Пісьменнік, літаратурны крытык”.1999. 

ДВП, алей. 85 х 60 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Максім Гарэцкі. Літаратар, грамадскі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1994.

ДВП, алей. 40х30см.

Hosted by uCoz