logo01

logo01

ГАЛУБОК Уладзіслаў Іосіфавіч

(15.05.1882, ст. Лясная Баранавіцкага р-на –   28.09.1937), тэатральны дзеяч, пісьменнік, драматург, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст БССР (1928). У 1908 г. пачаў літаратурную дзейнасць, з 1917 г. выступаў як драматург. Напісаў каля 40 п’ес з мінулага і сучаснага жыцця беларускага народа (пераважна меладрамы, камедыі, вадэвілі, фарсы), якія шырока ставіліся ў беларускіх прафесійных і самадзейных тэатральных калектывах, у тым ліку Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, дзе ён у 1917 – 1920 гадах працаваў як акцёр, драматург, рэжысёр. Выхаваў вялікую групу беларускіх акцёраў. У канцы 20-х гадоў ХХ ст. абвінавачаны ў нацыяналізме, замкнутасці ў творчасці і адхілены ад мастацкага кіраўніцтва калектывам, працаваў дырэктарам тэатра і акцёрам.У 1937 г. рэпрэсіраваны. Паводле афіцыйнага паведамлення, памёр ад гіпертанічнай хваробы 28 верасня 1937 г. Рэабілітаваны 26 жніўня 1957 г.

 

Ціхановіч Яўген Мікалаевіч (1911 – 2005, Мінск).

“Уладзіслаў Галубок (1882-1937)”.  1983.

Сухая іголка. 21х15 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005. Мінск).

“Партрэт першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка”. 1994. 

Палатно, алей. 80 х 49 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Уладзіслаў Галубок”.

Сухая іголка. 22х16 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Уладзіслаў Галубок”.

Сухая іголка. 22х16 см.


Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

Медаль Камітэту Ушанавання “Уладзіслаў Галубок”. 1997.

Кераміка, вашчэнне. 13х 9 см.

Hosted by uCoz