logo01

logo01

ЭПІМАХ-ШЫПІЛА  Браніслаў Ігнатавіч

(04.09.1859, в. Будзькаўшчына Полацкага р-на – 06.06.1934), дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец. Кандыдат гісторыка-філалагічных навук (1887). Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1885), працаваў у бібліятэцы універсітэта, выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў ВНУ Пецярбурга. З 1925 г. рэдактар, у 1927 – 1929 гадах дырэктар камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры Беларусі. Склаў рукапісную хрэстаматыю з твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Ініцыятар стварэння беларускай выдавецкай суполкі  “Загляне сонца і ў наша аконца”. Рэдактар зборніка Янкі Купалы “Жалейка”, збярог рукапісы твораў паэта 1906 – 1907 гадоў (апублікаваны ў 1929 – 1930). 18 ліпеня 1930 г. беспадстаўна арыштаваны і зняволены ў турму на 2 месяцы. Пасля вызвалення з турмы  выехаў у Ленінград.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Эпімах-Шыпіла Браніслаў”
З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Браніслаў Эпімах-Шыпіла”. Заснавальнік выдавецкага таварыства “Загляне сонца і ў наша ваконца”.  Дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz